Царква Святой Ганны (Любішчыцы)
Appearance
Праваслаўны храм | |
Царква Святой Ганны | |
---|---|
![]() | |
52°45′08″ пн. ш. 25°25′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Любішчыцы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Івацэвіцкае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1845 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Lubi%C5%A1%C4%8Dycy%2C_Ha%C5%84nienskaja._%D0%9B%D1%8E%D0%B1%D1%96%D1%88%D1%87%D1%8B%D1%86%D1%8B%2C_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-44%29.jpg/220px-Lubi%C5%A1%C4%8Dycy%2C_Ha%C5%84nienskaja._%D0%9B%D1%8E%D0%B1%D1%96%D1%88%D1%87%D1%8B%D1%86%D1%8B%2C_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-44%29.jpg)
Пабудавана ў 1845 годзе з цэглы, у 1851 годзе рамантавалася[1]. Па іншых звестках, узведзена ў 1857 годзе[2].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму з 2 бакавымі прыдзеламі далучана пяцігранная апсіда і драўляны прытвор. Асноўны аб'ём на 2-м ярусе пераходзіць у васьмігранны са шчытамі, завершаны шатром і 5-купаллем. Прамавугольныя аконныя праёмы акаймаваны прафіляванымі ліштвамі. Вуглы бакавых прыдзелаў дэкарыраваны пілястрамі.
Зноскі
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1124, арк. 13, 49; ф. 31, воп. 3, спр. 345.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8. — С. 48
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 211
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Ганны (Любішчыцы)
- Царква Святой Ганны (Любішчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Ганны (Любішчыцы) на сайце Radzima.org
- Царква Святой Ганны (Любішчыцы) на сайце «Архіварта»